Вы тут

26 красавіка ў Мінску пройдзе “Чарнобыльскі шлях”

"Чарнобыльскі шлях-2016". Фота: Еўрарадыё

У чацвер, 26 красавіка, у Мінску пройдзе “Чарнобыльскі шлях”. Традыцыйная вулічная акцыя дазволеная сталічнымі ўладамі, яе ўдзельнікі збіраюцца ў 18:00 каля кінатэатра “Кастрычнік”. Праз паўгадзіны пачнецца шэсце па ходніках праспекта Незалежнасці, вуліц Сурганава і Арлоўскай да парку Дружбы народаў. Мітынг-малітва каля Чарнобыльскай капліцы пачнецца ў 20:00. Праз паўгадзіны акцыя будзе скончаная.

Арганізатары “Чарнобыльскага шляху” прасілі, каб мінскія ўлады дазволілі спачатку правесці мітынг каля Акадэміі навук, толькі пасля гэтага мусіла пачацца шэсце. Аднак чыноўнікі адмовілі.

Сёлета з “Чарнобыльскага шляху” пачынаецца кампанія “Астравецкі шлях”. Яе мэта — спыніць будаўніцтва і ўвядзенне ў эксплуатацыю Беларускай АЭС, якая ўзводзіцца ў Астравецкім раёне.

Адказ з Мінгарвыканкама, які атрымалі арганізатары “Чарнобыльскага шляху”. Фота: http://pyx.by