25 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля
![25 верасня ў Беларусі выраслі курсы долара і расійскага рубля](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hroszy-2509.jpg.webp?itok=pBV4E5Za)
У панядзелак, 25 верасня, па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9366 да 1,9394 беларускага рубля. А вось курс еўра пайшоў наніз — з 2,3198 да 2,3094. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3718 беларускага (у пятніцу — 3,3604).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,11%.
Як перадавала Еўрарадыё, 22 верасня курс долара ЗША панізіўся — з 1,9457 да 1,9366 беларускага рубля, а курс еўра вырас — з 2,3140 да 2,3198.