У чацвер, 24 сакавіка, удзень у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па паўночным усходзе, а ўдзень па ўсходзе краіны чакаюцца мокры снег і дождж. Вецер прагназуецца паўночна-заходні ўмераны, удзень — парывісты. Месцамі яго парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць -2...+4. Удзень чакаецца 5-11 цяпла, па захадзе Беларусі будзе да 13 са знакам "плюс".