24 кастрычніка ў Мінск прывязуць праекты па Еўразійскім эканамічным саюзе

Як паведаміў першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Шувалаў (на здымку), праекты дакументаў па дамове аб Еўразійскім эканамічным саюзе атрымаюць кіраўнікі Беларусі, Расіі і Казахстана. Міністэрствы замежных спраў трох краін ужо падрыхтавалі асноўную частку дамовы. У ёй апісваюцца тыя інстытуты, на якіх будзе грунтавацца ЕЭС, адзначыў Шувалаў.



РІА "Новости" падкрэслівае, што Еўразійскі эканамічны саюз — гэта наступны ўзровень інтэграцыі пасля Мытнага саюзу. Плануецца, што ў 2013-2014 гадах будзе сфармаваная нарматыўна-прававая база еўразійскай інтэграцыі, якая неабходная для падпісання да 1 студзеня 2015 года дамовы аб ЕЭС. Новая структура можа быць створаная на базе Еўразійскай эканамічнай камісіі Беларусі, Расіі і Казахстана, заснаванай ў канцы 2011 года.
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі