23:42 У Будапешце перанясуць помнік савецкаму жаўнеру

Па слядох суседскай для нас Латвіі несуседская Вугоршчына можа паставіць пытанне пра перанос з цэнтру Будапешту помніка савецкім воінам. Помнік 8 тысячам салдатам Савецкай Арміі, якія загінулі ў баёх за Будапешт у 1944 годзе, упрыгожаны залатой зоркай, знаходзіцца ў самым цэнтры вугорскай сталіцы.

Сусветны саюз вугорцаў мае намер склікаць рэферэндум па пытанні пераносу помніка. Пры гэтым у арганізацыі падкрэсліваюць, што гаворка вядзецца менавіта пра перанос, а не пра разбурэнне помніку.

Паводле чальцоў арганізацыі, ужо сабрана больш за 200 тысячаў подпісаў, неабходных для правядзення рэферэндуму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі