Вы тут

23 чэрвеня дажджы пройдуць пераважна па поўдні Беларусі

23 чэрвеня па поўдні Беларусі пройдуць дажджы/ БЕЛТА

У аўторак, 23 чэрвеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Пераважна па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы і прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 12-18 цяпла, удзень паветра прагрэецца да +19...+25.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.