22:06 Беларус Сяргей Ляховіч не будзе баксіраваць з Султанам Ібрагімавым

Трэнерскі штаб беларускага баксёра Сяргея Ляховіча адмовіўся ад прапановы Султана Ібрагімава правесці бой за тытул часовага чэмпіёна свету па версіі WBO.
У супернікі Ібрагімаву першапачаткова быў прызначаны Шэнан Брыгс, аднак амерыканец адмовіўся ад паядынку 10 сакавіка з прычыны хваробы.

Пасля гэтага, згодна з правіламі WBO, прадстаўніцтва расійскага баксёра разаслала прапановы практычна ўсім 15 найбольш тытулованым баксёрам рэйтынгу, але ўжо атрымала адказы ад Ляховіча, Брюстара і Рахмана.

Як паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі прафесыйнага бокса Расіі, канчатковае рашэнне застаецца за кіраўніцтвам Сусветнай баксёрскай арганізацыі WBO. Пакуль што ў спісе рэальных супернікаў Ібрагімава застаюцца англічане Скелтан і Харысан, а таксама амерыканец Брок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі