22 траўня долар патаннеў на 60 рублёў, еўра падаражэў на 10

У пятніцу, 22 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя валютныя таргі. Па іх выніках долар патаннеў на 60 рублёў — да 14 320, курс еўра вырас на 10 рублёў — да 15 990 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся з 288,5 да 288 беларускіх рублёў.  

Нагадаем, у чацвер, 21 траўня, долар падаражэў на 90 рублёў — да 14 380, а еўра — на 50 рублёў і складаў 15 980 рублёў. Курс расійскага рубля таксама вырас, на 1 беларускі рубель, і склаў 288,5.  

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі