22 лютага па ўсходзе Беларусі чакаецца да 24 градусаў марозу

22 лютага па ўсходзе Беларусі чакаецца да 24 градусаў марозу

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 22 лютага. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У многіх раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі будзе слабы туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночна-заходні 2-7 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе ад 7 да 13 ніжэй за нуль, па поўначы — 14-19 градусаў марозу. Па Віцебшчыне і Магілёўшчыне пры праясненнях прагназуецца да 20-24 са знакам "мінус". Удзень будзе -2...-11 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі