У суботу, 21 студзеня, У Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Пры гэтым на захадзе Беларусі прагназуецца моцны снег, мокры снег, месцамі завея. Удзень мокры снег і дождж пргнауюцца пераважна па заходняй частцы краіны. У асобных раёнах будзе слабы туман, на дарогах галалёдзіца, уначы і зранку месцамі галалёд. Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, уначы парывісты, па захадзе ў многіх раёнах моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць -2...+3, а ўдзень чакаецца ад 0 да +5.