У аўторак, 21 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па паўночна-заходняй палове, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і ўранні месцамі будзе згушчацца слабы туман, па паўночным усходзе Беларусі на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да +6, удзень чакаецца 7-13 цяпла.

vk.com/belgidromet
