21 ліпеня пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі

21 ліпеня пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі

21 ліпеня пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Вылучаць кандыдатаў у члены верхняй палаты парламента будуць прэзідыумы раённых, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) Саветаў дэпутатаў і раённыя, гарадскія выканаўчыя камітэты, прэзідыум Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.                                               

Выбіраць членаў Савета Рэспублікі будуць дэпутаты мясцовых Саветаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і Мінскага гарадскога Савета. Згодна з каляндарным планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у верхнюю палату парламента, вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі будзе доўжыцца па 19 жніўня ўключна.

Цяпер таксама адбываецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — яны вылучаюцца ад палітычных партый, працоўных калектываў, а таксама шляхам збору подпісаў.

Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі