21 ліпеня па захадзе Беларусі будзе да +30
![21 ліпеня па захадзе Беларусі будзе да +30](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadv-2007.jpg.webp?itok=gx8jCM7f)
У чацвер, 21 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны зранку і ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы. Падчас дажджоў удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні — уначы слабы да ўмеранага, удзень парывісты, па ўсходзе месцамі моцны парывісты — да 15-17 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 11-17 цяпла. Удзень будзе 22-28 вышэй за нуль, па захадзе паветра прагрэецца да +30.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.