21-гадовы віцяблянін за грошы "дапамагаў" кіроўцам атрымаць правы

21-гадовы віцяблянін за грошы "дапамагаў" кіроўцам атрымаць правы

Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу ў дачыненні 21-гадовага віцябляніна, які прапаноўваў маладым пачынаючым кіроўцам вырашыць пытанне з атрыманнем правоў за грошы. Ён называў сябе пасярэднікам і абяцаў перадаць хабар адказным асобам у ДАІ — сваім знаёмым, але пры гэтым не меў такіх знаёмстваў.

Ён рэкламаваў свае паслугі і ўводзіў грамадзянаў у зман — проста забіраў сабе грошы, якія яму перадавалі. Цікавілі яго і каштоўныя рэчы. У адным выпадку ён папрасіў фотаапарат, у іншым — болей 2 тысячы долараў.  

Яго дзеянні кваліфікавалі як падбухторванне да дачы хабару. Асобную справу на яго завялі за авалоданне маёмасцю шляхам падману або злоўжывання даверам.

Фота з архіву

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі