21-гадовы хлопец выпаў са шматпавярховіка ў Баранавічах

21-гадовы хлопец выпаў са шматпавярховіка ў Баранавічах

У Баранавічах высвятляюцца абставіны гібелі 21-гадовага хлопца. Цела маладога чалавека знойдзена побач са шматкватэрным жылым домам у мікрараёне Бароўкі каля 7 раніцы 9 кастрычніка. 

Па папярэдніх звестках, мужчына выпаў з 8-га паверха, паведамляе БелТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марыну Дранькову. На момант агляду месца здарэння рамы акна на пляцоўцы пад'езда былі адчыненыя. 

Загінулы працаваў у адной з арганізацый горада. У доме, побач з якім ён загінуў, ён не пражываў. Са словаў знаёмых, напярэдадні малады чалавек ужываў спіртныя напоі. 

Следчы камітэт праводзіць праверку і высвятляе абставіны здарэння. Следства разглядае розныя версіі, дадае прадстаўніца ведамства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі