20:52 У Бельгіі пераможца латарэі не забраў 100 млн еўра

У Бельгіі да сённяшняга дня не абвесціў пра сябе пераможца латарэі, які выйграў 100 мільёнаў еўра. Па словах прадстаўнікоў нацыянальнай латарэі, такая сітуацыя склалася ўпершыню.

Згодна з правіламі, калі пераможца не забярэ выйгрыш на працягу 20 тыдняў, ён аўтаматычна пяройдзе ў распараджэнне Нацыянальнай латарэі.

На пачатку лютага мы паведамлялі пра падобную сітуацыю ў Францыі, але тамтэйшы пераможца не прыйшоў па свае 18 мільёнаў еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі