20:33 У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці бабры ўчынілі «дыверсію»

Яны прарылі норы ў дамбах ачышчальных збудаванняў раённага цэнтра. 
У выніку сточная вада патрапіла ў абводны канал недалёка ад балота Марочна. На месца здарэння аператыўна прыбылі выратавальнікі і мясцовыя камунальнікі.

Для ўмацавання дамбы спатрэбіліся 500 мяшкоў з пяском. Зараз эколагі ацэньваюць страты, нанесеныя дзейнасцю баброў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі