20:14 Маладыя міліцыянты пазбягаюць размеркавання

Больш за 315 мiльёнаў рублёў спагнана паводле позваў пракурораў Брэсцкай вобласцi з маладых спецыялiстаў, якiя не адпрацавалi вызначаны заканадаўствам тэрмiн. У прыватнасцi, паводле звестак рэспублiканскай Пракуратуры, не выканалi ўмоў кантрактаў 23 маладыя мiлiцыянты.

Ім давялося кампенсаваць выдаткi за навучанне на агульную суму больш за 179 мiльёнаў рублёў. З 8 выпускнiкоў цывiльных ВНУ, якiя не захацелi працаваць па размеркаванню, спагнана 72,6 мiльёна рублёў.

Давялося аддаваць даўгi дзяржаве на агульную суму 63,6 мiльёна рублёў i 60 асобам, якiя пасля навучання за кошт сродкаў цэнтраў занятасцi не адпрацавалi адпаведны тэрмiн у вызначаным месцы, паведамляе газета “Звязда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі