20:09 Салігорскім шахцёрам не дазволілі мітынгаваць

Салігорскім шахцёрам не дазволілі правесці мітынг і шэсце ў абарону сваіх правоў. Ён быў прызначаны на 13 красавіка.
Мясцовыя ўлады заявілі, што не ўпаўнаважаныя задавольваць патрабаванні незалежнага прафсаюза.

На акцыі арганізатары меркавалі выказаць пратэст супраць пазбаўлення працоўных льготных пенсій і запатрабаваць павелічэння заробкаў працаўнікам “Беларуськалія” шляхам павышэння каэфіцыента аплаты працы.

Аднак на некаторыя саступкі шахцёрам улады пайшлі. Напрыклад, Палата прадстаўнікоў адклала разгляд закона аб прафесійным пенсійным страхаванні.

У ім прадугледжвалася выплата дадатковай пенсіі за шкоднасць толькі ў выпадку пераходу на працу з нармальнымі ўмовамі. У адваротным выпадку працаўнік атрымаў бы прыбаўку толькі па дасягненні пенсійнага ўзросту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі