20:06 Прэзідэнт загадаў павялічыць нараджальнасць

Указам прэзідэнта ад 26 сакавіка зацверджана Нацыянальная праграма дэмаграфічнай бяспекі Беларусі на 2007-2010 гады. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, галоўнай мэтай праграмы
з'яўляецца паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне.

Праграма ўключае
комплекс канкрэтных мерапрыемстваў па рэалізацыі мер
сацыяльна-эканамічнага, адміністрацыйна-прававога і арганізацыйнага
характару, скіраваных на падтрымку сем'яў з дзецьмі, умацаванне здароўя
і павышэнне якасці жыцця ўсяго насельніцтва, павелічэнне нараджальнасці
і працягласці жыцця, зніжэнне захворвання і смяротнасці, аптымізацыю
міграцыйных працэсаў.

Да 2010 года, гаворыцца ў паведамленні
прэс-службы, "плануецца павелічэнне чакаемай працягласці жыцця ў
краіне, рост нараджальнасці, паляпшэнне дэмаграфічнай структуры ўсяго
насельніцтва і асабліва - у сельскай мясцовасці".