20-гадовы хлопец купіў машыну, а на наступны дзень разбіўся (фота)

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, малады чалавек атрымаў правы кіроўцы ў лютым, а 31 жніўня купіў аўтамабіль "Аўдзі", які не паспеў перааформіць на сябе. На наступны дзень ён ехаў з братам на працу і не саўладаў з кіраваннем. У выніку, машына вылецела з дарогі ў левы кювет і пратараніла бярозу.

Выратавальнікі вызвалілі пацярпелых, якіх заціснула ў салоне. Аднак кіроўца на месцы аварыі памёр. Яго брата выратавала тое, што ён ехаў на заднім сядзенні.

Фота — ДАІ, МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі