20 флагштокаў на мінскі стадыён “Дынама” купляюць за 550 тысяч долараў

20 флагштокаў на мінскі стадыён “Дынама” купляюць за 550 тысяч долараў

20 флагштокаў на мінскі стадыён “Дынама” купляюць 1 млн 100 тысяч рублёў (гэта 552 тысячы долараў). Інфармацыя пра гэта змешчана на сайце дзяржзакупак. Там адзначаецца, што кожны флагшток, металічная труба канічнай формы, мусіць мець вышыню 18,9 метра (таўшчыня сценак — ад 6 да 12 мм).

Як вядома, адкрыццё стадыёна “Дынама” запланаванае на лета 2018 года. У 2019-м на ім пройдуць II Еўрапейскія гульні. На трыбунах стадыёна будзе 22350 месцаў для гледачоў.

20 флагштокаў на мінскі стадыён “Дынама” купляюць за 550 тысяч долараў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі