2 траўня ў Слоніме адбудзецца пахаванне Васіля Супруна

2 траўня ў горадзе Слонім Гродзенскай вобласці адбудзецца пахаванне Васіля Супруна, кіраўніка беларускага моладзевага антысталінскага падполля ў 1946-1947 гадах. Ён памёр раніцай у панядзелак на 82-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы.
Васіль Супрун вядомы не толькі як змагар за незалежнасць нашай краіны,
вязень бальшавіцкіх турмаў. Ён – вядомы беларускі паэт, краязнаўца,
археолаг.

Супруном былі выдадзены некалькі зборнікаў вершаў, успаміны,
нарыс гісторыі Слонімшчыны. Аднак рэабілітацыі ад беларускай дзяржавы
ён так і не дачакаўся.