2 студзеня для беларусаў будзе выходным, а 4 студзеня — працоўным

2 студзеня для беларусаў будзе выходным, а 4 студзеня — працоўным

У графік адпачынку беларусаў на калядныя і навагоднія святы ўнесеныя карэкціроўкі. Як паведаміў тэлеграм-канал Пул Першага, Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў чацвер, 2 студзеня 2020-га, выходным днём без адпрацоўкі. А вось субота, 4 студзеня, будзе працоўным днём — адпрацоўка за панядзелак, 6 студзеня, інфармуе TUT.by са спасылкай на прэс-службу Саўміна. Субота, 11 студзеня, будзе звычайным выходным днём.

Раней меркавалася, што беларусам давядзецца адпрацоўваць выходны 2 студзеня ў суботу, 4-га, а выходны 6 студзеня — у суботу, 11 студзеня. Графік змяніўся пасля з'яўлення ў інтэрнэце петыцыі, складальнікі якой прасілі зрабіць 31 снежня выходным днём. Аднак урад гэтую прапанову не падтрымаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

2 студзеня для беларусаў будзе выходным, а 4 студзеня — працоўным
БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі