2 сакавіка ў Беларусі будзе ад -6 уначы да +6 удзень

Па паўночным усходзе Беларусі пройдзе снег і будзе моцны парывісты вецер / pexels.com
Па паўночным усходзе Беларусі пройдзе снег і будзе моцны парывісты вецер / pexels.com

2 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі, пераважна па паўночна-ўсходніх раёнах, пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, на паўночным усходзе — парывісты, уначы месцамі — моцны парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 6 марозу, а ўдзень прагназуюць 0...+6.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі