2 красавіка па поўдні Беларусі будзе да +11

2 красавіка па поўдні Беларусі будзе да +11

2 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет. 

Пераважна па поўначы краіны пройдуць невялікія ападкі — мокры снег, дождж. Уначы і зранку на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, зранку і ўдзень парывісты, месцамі — моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць ад -3...+3. Удзень чакаецца ад +4 па поўначы да +11 па поўдні краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі