19:49 У беларускіх вайскоўцаў з’явяцца аднаразовыя шкарпэткі

Гэтае новаўвядзенне ў Міністэрстве абароны тлумачаць неабходнасцю павышэння баяздольнасці і манеўранасці Узброеных сіл. Парцянкі на шкарпэткі заменяць на працягу трох гадоў. Адпаведна беларускіх вайскоўцаў абуюць у берцы.

Гэтыя перамены ўжо кранулі дэсантнікаў і часткова механізаваныя брыгады. На тыдзень вайскоўцам мусяць выдаваць сем пар аднаразовых шкарпэтак. А за час службы кожны з іх стопча амаль 550 пар шкарпэтак.

Паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси»

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі