19:38 Беларускія футбалісты-юніёры перамаглі туркаў

2-гі кваліфікацыйны раўнд чэмпіянату Еўропы па футболе сярод юнакоў стартаваў сёння ў Анталіі (Турцыя).  Юніёрская зборная Беларусі, што гуляе ў 4-й групе, пачала сваё выступленне з перамогі 0:1 над гаспадарамі турніра. У той жа групе Галандыя перамагла Уэльс — таксама з мінімальным лікам. Праз дзень беларусы будуць супернічаць з галандцамі — гэтая сустрэча шмат чаго вырашае.

Нагадаю, па выніках суперніцтва ў адзін круг толькі пераможца квартэта атрымае пуцёўку ў фінальную стадыю.

За вынікамі спартовых спаборніцтваў сочыць "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі