19:23 Каля Мінска знайшлі акрываўленага жаўнера

Яго падабраў выпадковы кіроўца на дарозе ва Ўручча. У шокавым стане жаўнера даставілі ў неўралагічнае аддзяленне вайсковага шпіталя.  Высветлілася, што Зміцер Васількоў служыў у часці Вайсковай акадэміі ва Уруччы, дзе мяняў мішэні на стрэльбах для афіцэраў.

Яго жорстка збіў прапаршчык-кантрактнік, пасля чаго жаўнер уцёк у лес і выйшаў да трасы.

 Вайсковая пракуратура праводзіць праверку, у выпадку, калі віна прапаршчыка будзе даказаная, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе газета «Комсомольская правда в Беларуси».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі