19:19 У Францыі на дрэвах з’явіліся пяцізоркавыя гатэлі

На поўдні Францыі на дрэвах пабудавалі чатыры дамы з умовамі пяцізоркавых гатэляў. У іх ёсць драўляныя ванны, масажныя душы і нават выхад у Інтэрнэт. Стваральніца незвычайных пабудоваў падарожніца з Бельгіі Дзіяна Ван дэн Берге ўзяла за ўзор індзійскія дамы-гатэлі, у якіх людзі жылі на дрэвах.

Самы маленькі дом плошчай 20 квадратных метраў размешчаны на вышыні 5 метраў. Кожны з гатэляў мае сваё імя, узятае з «Кнігі джунгляў», інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі