Вы тут

На 19 лістапада абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: будзе парывісты вецер

Моцны парывісты вецер чакаецца 19 лістапада / БЕЛТА

Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі на 19 лістапада. Прычына — моцны парывісты вецер.

Надвор'е прагназуецца воблачнае з праясненнямі. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі — пераважна дождж. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны 6-11 метраў за секунду. Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі будзе моцны парывісты верецр да 15-20 метраў за секунду.

Уначы тэрмометры пакажуць 3-8 вышэй за нуль, удзень чакаецца +5...+10. Па ўсходзе краіны ноччу будзе ад 0 да 2 цяпла, удзень прагназуюць 2-4 са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.