19 кастрычніка ў Беларусі будзе моцны парывісты вецер
![Восень у Беларусі / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadv-1810.JPG.webp?itok=bXmqj4LL)
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У сераду, 19 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам будуць ісці дажджы, уначы ў асобных раёнах па поўдні прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду.
Уначы тэрмометры пакажуць 5-11 цяпла, удзень прагназуюць +7...+13.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.