Вы тут

19 хакеістаў мінскага "Дынама" выведзеныя са спісу траўмаваных

Хакеісты мінскага "Дынама" / hcdinamo.by

Са спісу траўмаваных выведзеныя 19 хакеістаў клуба "Дынама-Мінск". Пра гэта прэс-служба каманды паведаміла ў акаўнце ў Твітары.

Цяпер у спісе траўмаваных застаюцца абаронца Дзмітрый Дзярабін і нападнік Марыё Кемпе.

Як распавядала Еўрарадыё, у 20 хакеістаў "Дынама" былі станоўчыя тэсты на каранавірус, таму іх уключылі ў спіс траўмаваных і адправілі на самаізаляцыю. Пазней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што менавіта ад іх заразіўся штамам омікрон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.