19-гадовы беларускі цяжкаатлет стаў лепшым у свеце

19-гадовы Андрэй Арамнаў стаў чэмпіёнам свету на суме двухбор’я у катэгорыі да 105 кілаграмаў. Гэтага поспеху беларус дасягнуў у Тайландзе.  У рыўку ён падняў 195 кілаграмаў, а ў штуршку – 228 кілаграмаў. У выніку, яго сума аказалася найлепшай. Арамнаў стаў адным з самых маладых спартоўцаў на чэмпіянаце свету. Вясной сёлета ён ужо выйграваў юніёрскае першынство планеты.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі