18:59 У 2007 годзе "Гарызонт" вырабіць тысячу квадрацыклаў

У 2007 годзе з канвеераў "Гарызонта" сойдзе прыкладна тысяча квадрацыклаў. Намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па маркетынгу Генадзь Азараў паведаміў пра гэта інфармагенцтву "Интерфакс". Па яго словах, прадпрыемства ўзяла курс на дыверсіфікаванне вытворчасці. Квадрацыклы будуць збіраць з выкарыстаннем замежных дэталяў, частка якіх закупляецца ў Кітаі.

Разам з тым, “Гарызонт” жадае максімальна лакалізаваць вытворчасць новай прадукцыі, таму на прадпрыемстве ўжо вырабляюцца металічныя элементы канструкцыі. Шыны для квадрацыклаў будзе вытвараць бабруйская "Белшына".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі