185 тысяч пачкаў цыгарэт везлі з Беларусі "замураванымі" ў мосце (фота)

На беларуска-польскай мяжы польскія мытнікі выявілі незвычайную кантрабанду. Як піша interfax.by, знайшлі незаконны груз, калі вырашылі прасвяціць рэнтгенам змесціва вялікагрузнага аўтамабіля Scania, які ехаў з Масквы ў Польшчу.

Усярэдзіне 20-тоннага пралёта моста нечакана выявіліся кантрабандныя беларускія цыгарэты. Каб дастаць іх, мытнікам давялося скарыстацца спецыяльным кранам. Як выявілася, замураванымі былі больш за 185 тысяч пачкаў цыгарэт. Кантрабанду ацанілі на суму больш за 2 мільёны злотых (больш за 530 тысяч долараў).

Кіраваў аўтамабілем 33-гадовы грамадзянін Беларусі. Яго затрымалі. За кантрабанду такой вялікай партыі тавару яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі