18:33 Прадпрыемства пацярпела ад падпальшчыкаў сухой травы

Падпальшчыкі сухой травы прынеслі вялікія страты аднаму з баранавіцкіх прадпрыемстваў. Падрабязнасці здарэння паведамляе наш карэспандэнт Алесь Літоўчык: «Баранавіцкі мясакансервавы камбінат панёс страты ў некалькі дзесяткаў мільёнаў рублёў з-за пажару, які знішчыў новае абсталяванне прадпрыемства.

Як паведаміў супрацоўнік баранавіцкага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вячаслаў Саматочанкаў, нехта падпаліў сухую траву за тэрыторыяй новых карпусоў камбіната. Агонь праз шчыліну ў плоце патрапіў на прадпрыемства і праз некалькі хвілін драўляныя скрыні, у якіх захоўвалася абсталяванне, ахапіла полымя.

Вартаўнікі спрабавалі самі затушыць агонь, але не справіліся з гэтым і выклікалі выратавальнікаў. Пакуль тыя прыбылі на месца, частка абсталявання згарэла, частка была пашкоджана агнём.

Дарэчы, у Баранавічах і раёне сёлета было зафіксавана больш за 50 выпадкаў загарання сухой травы, што прынесла немалыя страты гораду і раёну».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі