18:24 У Гомельскай вобласці злавілі групу індзійцаў

У Брагінскім раёне Гомельскай вобласці беларускія памежнікі злавілі групу індзійцаў. Яны спрабавалі нелегальна перайсці ва Украіну.
Здарэнне адбылося каля вёскі Галкі. Праваахоўныя органы мяркуюць, што чатыром жыхарам Індыі аказвалі садзеянне беларусы.

Дарэчы, арганізацыя незаконнай міграцыі ў Беларусі караецца пазбаўленнем волі ад трох да сямі гадоў. Нагадаем, у сакавіку сёлета гомельскія памежнікі ўжо затрымлівалі чатырох нелегальных мігрантаў з Індыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі