18:23 Майстрыхі шыюць “Полацкі абярэг”

Да 1145-годдзя Полацка мясцовыя майстрыхі рыхтуюць гораду незвычайны падарунак. Клуб “Рошва” прапанаваў усім, хто пажадае, прыняць удзел у праекце “Полацкі абярэг”.
Для гэтага патрэбна зрабіць вышыванку ці пано з ласкуткоў памерам 45х45 сантыметраў. Майстрыхі з “Рошвы” збяруць усе гэтыя работы у адно вялізнае палатно, якое спачатку будзе дэманстравацца падчас юбілейных урачыстасцяў, а потым застанецца у Полацкім гісторыка-культурным музеі.

Паводле слоў кіраўніка “Рошвы” Ніны Ярмух, абярэг для горада ў Беларусі робяць упершыню, але ў свеце гэта даволі распаўсюджана. Ужо назбіралася каля васьмідзесяці пано. Работы дасылаюць не толькі палачанкі, але і жанчыны з розных куткоў Беларусі і замежжа.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі