18:20 Міністэрства адукацыі праверыла прыватныя ВНУ

Супрацоўнікі Міністэрства адукацыі праверылі веды студэнтаў недзяржаўных навучальных устаноў. На іх думку, “прыватнікі” цяпер не толькі не саступаюць у падрыхтоўцы студэнтам дзяржаўных вышэйшых устаноў, але часам і пераўзыходзяць іх.

У нашай краіне на сённяшні дзень працуе 12 прыватных ВНУ, у якіх вучацца каля 58000 студэнтаў.

Раней туды ішлі абітурыенты, якія не здолелі паступіць у дзяржаўныя ўстановы. Але сёння, на думку спецыялістаў міністэрства, сітуацыя змянілася.

Узровень падрыхтоўкі, а адпаведна, і ведаў, ва ўстановах розных форм уласнасці зраўняўся, паведамляе тэлеканал АНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі