18:15 Аўтобусы з кніжкамі паехалі па вёсках

У трох раёнах Гродзеншчыны пачалі работу так званыя бібліёбусы.

У трох раёнах Гродзеншчыны пачалі работу так званыя бібліёбусы. У Астравецкім, Дзятлаўскім і Свіслацкім раёнах сталі развозіць па аддаленых вёсках літаратуру для чытачоў, якія не маюць магчымасці карыстацца паслугамі бібліятэкі.

Для гэтага задзейнічалі аўтобусы аддзелаў культуры. Сёлета плянуецца такую паслугу зрабіць таксама ў Наваградскім, Мастоўскім і Бераставіцкім раёнах.

Такім чынам, праз некалькі гадоў, тым больш калі справа апраўдае сябе, перасоўныя бібліятэкі могуць з’явіцца ва ўсіх сямнаццаці раёнах вобласці. Дарэчы, пункт аб гэтым ёсьць у праграме развіцця вёскі і будаўніцтва аграгарадкоў.

Інфармуе “Бюлетэнь онлайн”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі