18:11 У Маскве прайшла акцыя салідарнасці з беларусамі

Акцыя салідарнасці з беларускімі апазіцыянерамі прайшла ў Маскве. Яе
ўдзельнікі перадалі ў амбасаду Беларусі петыцыю з патрабаваннем
вызваліць палітвязняў.  У акцыі прынялі ўдзел каля 30 чалавек. Яе арганізавалі моладзевыя арганізацыі Змена і Абарона. Моладзь трымала ў руках плакат «За нашу і вашу свабоду», сцягі Расіі, Еўрасаюза і Беларусі, паведамляе «Эхо Москвы».