18:08 "Беларусьфільм" аб'яўляе конкурс на лепшы сцэнар

Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" аб'яўляе конкурс на лепшы кінасцэнар паўнаметражнага мастацкага і тэлевізійнага фільма.

Як паведаміў намеснік гендырэктара кінастудыі Пётр Крывастаценка, конкурс прымеркаваны да Дня незалежнасці.

Матэрыялы прымаюцца з 26 лютага па 1 чэрвеня. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 2 ліпеня. Сцэнар, які заняў першае месца, будзе экранізаваны ў наступным годзе.

Мэтамі конкурсу з'яўляецца шырэйшае выкарыстанне магчымасцяў сумеснай вытворчасці фільмаў з беларускімі тэлекампаніямі, павышэнне мастацкага ўзроўня фільмапрадукцыі кінастудыі, пошук і падтрымка маладых таленавітых кінематаграфістаў, павышэнне ролі нацыянальнага кінематографа ў культурным жыцці грамадства, захаванне і развіццё традыцый нацыянальнага кінавідэамастацтва.


Інфармуе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі