18:04 Трэнер зборнай Беларусі па хакеі Курт Фрэйзер заўтра прыедзе ў Мінск

У суботу 17 сакавіка ў Мінск з Паўночнай Амерыкі прыбывае галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Курт Фрэйзер. Разам з настаўнікам у нашу краіну прыляціць і яго сям'я - трое сыноў і жонка.

Да адкрыцця трэніровачнага лагера зборнай Беларусі, якая 5 красавіка пад кіраўніцтвам амерыканскага спецыяліста пачне падрыхтоўку да чэмпіяната свету, Фрэйзер плануе наведаць матчы фінальнай серыі нацыянальнага першынства, у якой да 4 перамог аднаго з супернікаў будуць змагацца сталічныя клубы "Керамін" і "Дынама" (паядынкі прызначаныя на 20, 21, 24, 25, 27, 29, 31 сакавіка).

Апроч гэтага, для трэнера і яго сям'і падрыхтаваная шырокая забаўляльная праграма - знаёмства з Мінскам, экскурсіі ў Мірскі замак і літоўскую сталіцу Вільню.


Паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі