У сераду, 18 студзеня, у Беларусі прагназуецца воблачнае надвор'е, уначы з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Часам пройдуць ападкі — дождж, мокры снег. У асобных раёнах краіны чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты, удзень месцамі па ўсходзе краіны — парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 да +4, удзень чакаецца 3-9 цяпла.