17:53 Некаторае абсталяванне будзе абкладацца увазной мытнай пошлінай 0%

У Беларусі ўведзена стаўка ўвазной мытнай пошліны ў памеры 0% у дачыненні да некаторых відаў тэхналагічнага абсталявання.
Такое рашэнне прадугледжана ўказам прэзідэнта.

Як паведаміў начальнік упраўлення тарыфнага рэгулявання і мытных плацяжоў Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Палудзень, стаўка ўстаноўлена тэрмінам на дзевяць месяцаў і распаўсюджваецца на ўвоз катлоў, помп, вентылятараў, сушылак, станкоў, швейных машын і некаторых іншых відаў абсталявання.

Дадзены дакумент абмяжоўвае ўжыванне нулявой стаўкі ўвазной пошліны ў залежнасці ад кошту тэхналагічнага абсталявання і даты яго выпуску.

Так, кантрактны кошт адной адзінкі прадукцыі павінен складаць не менш за 20 тыс. долараў і абсталяванне павінна быць выраблена не раней за 2001 год.


Паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі