17:53 Аляксандр Казулін накіраваў ліст генеральнаму пракурору Беларусі

Экс-кандыдат у прэзідэнты, палітвязень Аляксандр Казулін накіраваў ліст генеральнаму пракурору Беларусі. У ім ён патрабуе распачаць крымінальную справу ў адносінах да Аляксандра Лукашэнкі па факце публічнага прызнання ім фальсіфікацыі выбараў.

Пра ініцыятыву Казуліна паведаміў яго адвакат Ігар Рынкевіч, які 8 лютага меў сустрэчу з палітыкам.

Паводле словаў Рынкевіча, Аляксандр Казулін адзначыў, што заява Лукашэнкі пра фальсіфікацыю выбараў была зробленая публічна, яе распаўсюдзілі друкаваныя і электронныя СМІ, таму пракуратура мусіла рэагаваць самастойна, а не чакаць заяваў грамадзянаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі