17:47 "Белавія" зменіць Ту-134 на Boeing

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" мае намер вывесці з эксплуатацыі самалёты Ту-134 і Ан-24 да канца 2007 года.
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Анатоль Гусараў. У цяперашні час парк паветраных судоў складаюць самалёты Ту-154, Ту-134 і Ан-24. Раней былі выведзеныя з эксплуатацыі Як - 40 і Ту-154Б.

Мяркуецца, што частка самалётаў будзе прададзена, а частка здадзена ў арэнду, іншыя будуць спісаныя. Сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі старых самалётаў, будуць накіраваныя на засваенне і набыццё новых.

"Белавія" мае намер у бліжэйшы час цалкам перайсці на самалёты заходняй вытворчасці - Boeing і CRJ. Гэта дазволіць за кошт паніжэння ў 2-3 разы выдаткаў на паліва палепшыць эканамічнае становішча авіякампаніі.

Дарэчы, у пятніцу першы самалёт CRJ, вытворчасці канадскага канцэрна “Бамабардзье” ужо быў дастаўлены ў Мінск.


Паведамляе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі