17:46 Забойцаў зуброў у Белавежскай пушчы судзіць не будуць

Швейцарцаў, якія забілі ў Белавежскай пушчы двух зуброў, не будуць судзіць. Крымінальную справу спынілі пасля таго, як яны кампенсавалі нанесеныя страты. Два грамадзяніны Швайцарыі заплацілі беларускай дзяржаве 27 тысяч еўра, паведамла пракуратура Брэцскай вобласці.

Нагадаем, 14 лістапада мінулага года замежнікі, якія мелі ліцэнзію на адстрэл на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» аленя і кабана, забілі двух зуброў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі