17:44 У Лідзе дзяцей будуць вучыць кітайскай мове

У горадзе Ліда Гродзенскай вобласці дзяцей будуць вучыць кітайскай мове. Праект распачнецца з пачаткам новага навучальнага года, але ўжо зараз вядзецца падрыхтоўчая праца. Дырэктарка гімназіі Наталля Зайцава кажа, што праблемы з камплектаваннем першага «кітайскага» класа не будзе.

Зараз вядзецца пошук настаўнікаў і неабходных падручнікаў. Па словах дырэктаркі, зацікаўленасць у супрацоўніцтве з гімназіяй ужо выказалі ў Мінскім лінгвістычным універсітэце і БДУ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі